Загінуў Павел Шарамет

Ліпень 25, 2016 22:41

Даўні сябра і партнёр Інфармацыйнага Бюро Belarus in Focus загінуў ад выбуха ў машыне сёння, 20 ліпеня у Кіеве.

Павел двойчы быў у журы міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра нашу краіну для замежных медыя, “Беларусь у фокусе”.  Гэта не самая простая праца – трэба было прачытаць і ацаніць каля 60 артыкулаў, большасць з іх на ангельскай мове. За гэтую працу не плацілі грошаў, матыў мог быць толькі адзін – карысць для краіны. Самы строгі сябра журы - пільнаваў, каб не перамагалі артыкулы са стандартным і стэрэатыпным успрыняццем Беларусі. 

Belarus in Focus глыбока смуткуе з прычыны трагічнай смерці Паўла Шарамета і выказвае спачуванні родным і блізкім.
 
Нашыя партнёры, мінскі Прэс-клуб, стварылі Кнігу памяці Паўла. Запрашаем вас сёння ці ў любы іншы дзень у Прэс-клуб (вул.Веры Харужай 3-601), каб разам успомніць Паўла, пакінуць свае ўспаміны пра яго. Вы таксама можаце даслаць свае нататкі для Кнігі на адрас press-club@press-club.by з пазнакай "Шарамет". Праз месяц мы перадамо гэтую Кнігу маме Паўла.

Павел Шарамет быў заснавальнікам “Беларускага партызана”. Супрацоўнічаў з беларускім тэлебачаннем, радыё 101.2, быў галоўным рэдактарам “Белорусской деловой газеты”, уласным карэспандэнтам ОРТ у Беларусі. 

За здымкі рэпартажа пра сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы ў ліпені 1997 года быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Выйшаў на волю толькі пасля асабістага ўмяшання прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына, правёўшы ў заключэнні тры месяцы.

Апошнія гады Шарамет жыў у Кіеве - працаваў у «Украінскай праўдзе», быў вядучым на радыё «Весці». 

Павел Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 года ў Мінску. Яму было 45 гадоў.

Short title: 
Загінуў Павел Шарамет
cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china cheap nba jerseys from china wholesale nba jerseys from china discount nba jerseys from china