by
October 10 – October 16, 2011

Актывізацыя апазіцыйных сілаў на Гарадзеншчыне

The situation has not changed
Актывізацыя апазіцыйных сілаў на Гарадзеншчыне

Як і прагназавалася раней, актыўнасць апазіцыйных сілаў на Гарадзеншчыне пачала нарастаць і напярэдадні акцыі Народны сход, які павінен адбыцца 8 кастрычніка, дасягнула свайго піку.

Гэтая актыўнасць прымае розныя формы, аднак паміж палітычнымі сіламі ў рэгіёне адсутнічае наладжаная каардынацыя дзеянняў, што перашкаджае павелічэнню яе ўплыву ў грамадстве.

У сваю чаргу, насельніцтва, нягледзячы на незадаваленасць эканамічнай палітыкай дзеючых ўладаў удзельнічаць у масавых акцыях пратэсту яшчэ не гатова. Нізкая пратэстная актыўнасць у невялікіх гарадак Гарадзеншчыны прымушае адмаўляцца і пераносіць дату правядзення Народных сходаў, напрыклад, у горадзе Бяроза.

На Астравеччыне ў Вярхоўны суд грамадскім актывістам накіравана позва супраць указа прэзыдэнта №418 “Аб размяшчэнні і праектаванні атамнай станцыі ў Беларусі”, дзе адказчыкам выступае Аляксандр Лукашэнка. Падобны крок астравецкіх актывістаў зьяўляецца беспрэцэдэнтным і моцным сродкам стварэння рэзананснай сітуацыі ў краіне, а таксама актывізацыі грамадскай актыўнасці ў рэгіёне. У скарзе сцвярджаецца, што ўказ прэзыдэнта №418 “Аб разьмяшчэнні і праектаваньні атамнай станцыі ў Беларусі” не адпавядае Канстытуцыі.

Актывісты грамадскай ініцыятывы “Гавары праўду” працягваюць кампанію ціску на беларускае кіраўніцтва з мэтай рэалізацыі дамовы аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Польшчай і Літвой. У Гародне яны спрабавалі арганізаваць пікет у падтрымку сваіх патрабаванняў, аднак традыцыйна у правядзенні пікету ім было адмоўлена.

У межах кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” у Гродна былі прэзентаваныя два фільмы з агульнай назвай Visa Stories. Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” распачалася ў канцы сакавіка 2011 году, сярод яе ўдзельнікаў шэраг беларускіх і замежных арганізацый і даследчых інстытутаў, напр. Рух “За свабоду”, “Наш дом”, літоўскія Belarus Watch і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні і інш. Першая ў Беларусі прэзентацыя фільмаў не сабрала шмат удзельнікаў, але арганізатары плануюць, што наступныя кіна-прагляды будуць прыцягваць ўсе больш і больш людзей.

Мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць “мяккія” метады супрацьдзеяння актывістам апазіцыі: найбольшы распаўсюд набывае практыка выкліку “палітычна небяспечных” грамадзян у міліцыю і падатковую інспекцыю, праводзянне з імі прафілактычных гутарак па месцы працы ці вучобы.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more