Актуальны стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта BISS

Красавік 13, 2021 17:27

21 красавіка, 17.00

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашае на прэзентацыю свайго новага аналітычнага прадукту – “Індэкса ідэнтычнасці”. 
 

У беларускай ідэнтычнасці апошнім часам адбываюцца імклівыя і глыбокія змены. Часткова яны звязаныя з актуальнымі грамадска-палітычнымі працэсамі, а часткова – з доўгатэрміновымі тэндэнцыямі, якія грунтуюцца на дзеяннях грамадскіх ініцыятыў, дзяржавы і бізнесу апошнія некалькі год.

Як перыядычны аналітычны прадукт, “Індэкс ідэнтычнасці” будзе забяспечваць сістэматычны аналіз, які дазволіць адсочваць змены ў беларускай ідэнтычнасці і пазіцыях розных актораў. “Індэкс ідэнтычнасці” накіраваны на тое, каб аналізаваць ключавыя падзеі і заявы стэйкхолдэраў, выяўляць тэндэнцыі ў дынаміцы і фармаваць прагнозы іх далейшага развіцця.

1. Па якой метадалогіі складаецца “Індэкс ідэнтычнасці”?

2. Чым адрозніваюцца падыходы да беларускай ідэнтычнасці ў дзяржавы, грамадства і бізнэсу?

3. Хто робіць больш для ўмацавання беларускай ідэнтычнасці?

У прэзентацыі возьмуць удзел:

Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, аналітык BISS;

Пётр Рудкоўскі – кандыдат гуманітарных навук, дырэктар BISS;

Андрэй Расінскі – культуролаг, запрошаны эксперт BISS.

Мовы дыскусіі – беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).

Прэзентацыя адбудзецца ў Zoom, таксама будзе дасяжная трансляцыя ў Facebook ды YouTube. Каб узяць удзел у прэзентацыі і мець магчымасць задаваць свае пытанні выступоўцам, запоўніце гэтую форму: https://forms.gle/MEekdWxGGSQhGQXw7

_____________________________________________________

Прэзентацыя саарганізаваная Прэс-клубам і Інфармацыйнам офісам "Беларусь у фокусе".

 

Short title: 
Актуальны стан беларускай ідэнтычнасці: прэзентацыя аналітычнага прадукта BISS