by
June 23 – June 29, 2014

Віншуем Алеся Бяляцкага на волі!

The situation has not changed
Віншуем Алеся Бяляцкага на волі!

Пасля больш як трох гадоў за кратамі быў амніставаны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

На чыгуначным вакзале ў Мінску актывіста сустрэлі дзясяткі неабыякавых да яго людзей. Пасля вызвалення Алесь падзяліўся сваімі думкамі з журналістамі расійскага тэлеканала “Дождж”. На думку Бяляцкага, паўтор “Майдану” таксама мажлівы ў Беларусі і Расіі. У якасці доказу сваіх словаў Алесь прапанаваў узгадаць падзеі пачатку дзевяностых гадоў на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы.

Рэакцыя Бруселя на вызваленне лідэра праваабарончай арганізацыі “Вясна” была імгненнай. Еўрапейскі саюз выказаў надзею на тэрміновае вызваленне ўсіх палітычных вязняў у Беларусі, а таксама іх поўную рэабілітацыю. Што ў рэшце рэшт можа паўплываць на нармалізацыю стасункаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Як паведаміў сам Алесь Бяляцкі на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры праваабарончага цэнтра ”Вясна”, што з Беларусі выязджаць ён не збіраецца і плануе займацца той самай справай, якой займаўся да арышту.

Прэс-канферэнцыю Алеся Бяляцкага вы можаце паглядзець па спасылцы: http://www.svaboda.org/content/article/25431646.html

Фота Сяргея Гудзіліна, Наша Ніва

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more