by
September 17 – September 23, 2012

У Варшаве адбылася прэсавая канферэнцыя "Асцярожна – міліцыя!"

The situation has not changed
У Варшаве адбылася прэсавая канферэнцыя "Асцярожна – міліцыя!"

Асцярожна – міліцыя!

Размова на тэму злачынстваў міліцыянтаў у дачыненні да палітычна актыўных жанчын у Беларусі і прэсавая канферэнцыя адбыліся ў Варшаве 20 верасня. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Грамадзянская кампанія “Наш дом”, Iнфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю і Press Club Polska.

Пра ідэю, мэты і ход кампаніі “Асцярожна – міліцыя!” распавяла прысутным кіраўнічка гэтай кампаніі Вольга Карач. Яна адзначыла, што жанчыны, якія выяўляюць хоць нейкую грамадзянскую актыўнасць, становяцца мішэнямі як псіхалагічнага, так нярэдка і фізічнага гвалту з боку сілавых структураў, а таксама органаў апекі, якія без суда і следства могуць забраць з сям’і дзіця. Карач звярнула ўвагу на тое, што, акрамя вядомага выпадку з Ірынай Халіп, калі ў той спрабавалі забраць сына Даніка, зафіксавана яшчэ каля 20 розных выпадкаў фактычных выкраданняў супрацоўнікамі КДБ дзяцей са школаў ці дзіцячых садкоў, што выкарыстоўвалася ў якасці сродку ціску на жанчын-праваабаронцаў у сувязі з іх прафесійнай і грамадскай дзейнасцю. “Усе мы прайшлі праз рукі супрацоўнікаў міліцыі, – адзначыла Карач, – і гэты досвед нам не спадабаўся”.

Акрамя Вольгі, сваімі ўражаннямі падзяліліся таксама некаторыя жанчыны, якія пасля падзеяў 19 снежня 2010 г. атрымалі адміністратыўныя арышты і правялі іх у ізалятары для правапарушальнікаў – Дыяна Гудзень, Настасся Лазарава, Яніна Мяцельская, Аляксандра Папчанка, Аксана Ючкавіч, Таццяна Вайтовіч. “Я думала, што ніколі не патраплю ў турму, бо я ж – сумленная. А прайшоўшы праз вір арыштаў пасля 19 снежня, я зразумела, што мая дзяржава мяне ненавідзіць, яна хоча знішчыць мяне як творчага чалавека, як асобу. Мне страшна тут нараджаць дзяцей,” – распавядае Яніна Мяцельская.

Кіраўнічка Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю Юлія Слуцкая адзначыла, што жанчыны, якія нясуць цяжар дачыненняў з сістэмай, гэта не толькі тыя, якія з’яўляюцца палітычна актыўнымі і спрабуюць нешта рабіць у грамадстве па ўласнай волі, але і тыя, каго сістэма вымушае да актыўнасці, – гэта мамы, жонкі і сёстры палітычных зняволеных, якія збіраюць перадачы, стаяць у чэргах, каб іх аддаць, а таксама становяцца голасам сваіх блізкіх на свабодзе.

На сустрэчы былі прэзентаваныя прадукты грамадзянскай кампаніі “Асцярожна – міліцыя!”: турэмны каляндар “Ізаляцыя”, выпускны альбом удзельнікаў падзеяў 19 снежня, маляванка “Мой тата – міліцыянт. Што ён робіць на працы?” і інш.

Спасылкі на польскія медыя:

GAZETA.PL: Białoruscy milicjanci molestują opozycjonistki

POLSKATIMES.PL: Pobicia, groźby seksualne, molestowanie… Tak białoruska milicja traktuje opozycjonistki

WPROST.PL: “Białoruska milicja molestuje seksualnie zatrzymane opozycjonistki”

TVP.INFO: Milicjanci znęcają się nad opozycjonistkami

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more