by
March 2 – March 8, 2015

Свабоду кнігам! #SaveLohvinau

The situation has not changed
Свабоду кнігам! #SaveLohvinau

У 2000 годзе кампанія энтузіястаў прыдумала, як пашырыць інтэлектуальную і творчую прастору Беларусі. Гэтак з’явiлася выдавецтва «Логвінаў». У 2009 годзе на ягонай базе была адчынена кнiгарня. «Кнігарня Логвінаў» — першая незалежная кнігарня ў краіне; смелая iдэя, якая пераўтварылася ў паспяховы праэкт.Фактычна гэтае сціплае памяшканне ў цэнтры горада – адзіная пляцоўка ў Мінску, дзе заўсёды і ў поўным аб’ёме можна знайсці кнігі альтэрнатыўных беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх выдаўцоў.

І мы б не хацелі спыняцца на гэтым, але на сённяшні дзень існуе аб’ектыўная перашкода — 9 студзеня эканамічны суд горада Мінска пастанавіў: «Кнігарня Логвінаў» мусіць сплаціць штраф памерам у 967 мільёнаў беларускіх рублёў.

У кастрычніку 2013 года выдавецтву «Логвінаў» была скасаваная ліцэнзія за выданне альбома «Прэс-фота Беларусі-2011», які прызналі экстрэмісцкім за публікацыю фотаздымкаў. Са студзеня 2014 года ў Беларусі ўсіх кнігараспаўсюднікаў абавязваюць праходзіць працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі. Чыноўніцкія перашкоды дэ-факта выконваюць функцыю цэнзуры. «Кнігарня Логвінаў» спрабавала зарэгістравацца шэсць разоў на працягу года, пры гэтым пастаянна атрымліваючы адмовы з надуманых падстаў.

За 15 год нашае выдавецтва выпусціла каля 1000 выданняў. Кнігарня стала цэнтрам прыцягнення творчай інтэлігенцыі — тут прайшлі сотні прэзентацый, сюды прыходзілі тысячы зацікаўленых: чытачоў і аўтараў. Сёння існаванне праекта ў небяспецы.

Шаноўныя сябры! Мы прывыклі атрымліваць грошы за нашыя кнігі. Мы не прывыклі прасіць. Дадзеная сітуацыя — абсурдная і несправядлівая — ставіць пад пагрозу не проста існаванне «Кнігарні Логвінаў». Пад пагрозай магчымасць свабодна выдаваць у краіне кнігі і перадаваць іх у рукі чытачу.

Мы мусім заплаціць гэты непад’ёмны штраф, роўны гадавому абароту прадпрыемства. Толькі з вашай дапамогай выдавецтва і кнігарня змогуць прадуктыўна працягваць сваю працу.

Логвінаў застанецца з вамі. Давайце зробім гэта разам!


Банкаўскія рэквізіты

LT052140030003236738
Logvino literaturos namai
Nordea Bankas, Bank code 21400
Swift code NDEALT2X

Даведацца болей можна тут

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

March 18 – March 24
View all

Subscribe to us

Read more