by
December 3 – December 9, 2012

Стыпендыі Erasmus Mundus

The situation has not changed
Стыпендыі Erasmus Mundus

Абвешчаны конкурс стыпендый на навучанне па праграме Erasmus Mundus, прызначаных для грамадзянаў Беларусі, якія хацелі б атрымаць адукацыю ў адным з універсітэтаў, якія ўваходзяць у склад групы EMINENCE (у Польшчы гэта Ўніверсітэт Адама Міцкевіча ў Познані).

Праект, апрача штомесячнай стыпендыі (1000 еўра), пакрывае таксама медычную страхоўку, аплату вучобы, а таксама кошты праезду з і да месца пражывання да ўніверстіэта.

Прэтэндаваць на стыпендыю могуць прадстаўнікі мэтавай групы 3 (TG3 – асобы, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу, адлічаныя з палітычных прычынаў з універсітэтаў, палітуцекачы, дакладнае акрэсленне якіх знаходзіцца ніжэй). Стыпендыі прызначаюцца на поўны бакалаўрскі курс (максімальная працягласць 36 месяцаў), магістэрскі курс (максімальная працягласць 24 месяцы), а таксама на навучанне ў дактарантуры (максімальная працягласць навучання – 36 месяцаў).

Дэдлайн для падачы дакументаў на стыпендыю – 30 снежня 2012г.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы праекту: http://www.mundus.amu.edu.pl/EMINENCE/index.php

TG3 (мэтавая група 3) – дэфініцыя

Грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі ці Азербайджана, якія знаходзяцца ў асабліва цяжкім становішчы праз сацыяльна-палітычныя прычыны:

• Заяўнікі, якія маюць статус уцекача (у адпаведнасці з міжнародным ці нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краін);

• Заяўнікі, якія з’яўляюцца блізкімі сваякамі асобаў, якія атрымалі статус уцекача (у адпаведнасці з міжнародным ці нацыянальным заканадаўствам адной з еўрапейскіх краін);

• Заяўнікі, якія пацвердзяць, што ён/яна былі неабгрунтавана адлічаныя з ўніверсітэтаў паводле расавых, этнічных, рэлігійных, палітычных прычынаў.

• Заяўнікі, якія належаць да карэннага насельніцтва, якое з’яўляецца аб’ектам спецыяльнай нацыянальнай палітыкі, ці да ўнутрана-перамешчаных асоб.

Заяўнік павінен мець:

– Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, які дае права распачаць навучанне ва ўніверсітэтах Еўропы (для паступлення на BA).

– BA або эквівалент дыплома, які дае права распачаць навучанне ў магістратуры ва ўніверсітэце ў Еўропе (поўны MA).

– MA або эквівалент дыплома, які дае права распачаць навучанне ў дактарантуры ў Еўропе (поўны PhD) або павінен быць залічаны ў аспірантуру ў сваёй краіне і працягнуць навучанне ў ЕС (PhD, 36 месяцаў).

Кантакт: t.kollat@amu.edu.pl

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more