Press Freedom Award 2015: прыём заявак ад удзельнікаў з Беларусі

Красавік 22, 2016 17:07

Рэпарцёры без межаў прадстаўляюць штогадовую прэмію Press Freedom Award 2015 – СІГНАЛ ДЛЯ ЕЎРОПЫ для рэпарцёраў, журналістаў і публіцыстаў у Паўднёвай і Ўсходняй Еўропе, а таксама суседніх дзяржавах Еўрапейскага Саюза з 2001 года. Прэмія прысуджаецца за крытычныя, інфармацыйныя і расследчыя публікацыі, якія асвятляюць пытанні палітыкі, свабоды прэсы, правоў чалавека, карупцыі, сацыяльныя праблемы або падобныя тэмы. Мэтавай аўдыторыяй узнагароды з’яўляюцца ўсе публіцысты, незалежна ад узросту альбо статусу. Агульны бюджэт прэміі Press Freedom Award 2015 – СІГНАЛ ДЛЯ ЕЎРОПЫ – 6000 тысячаў еўра, якія будуць прысуджаныя журналістам з Беларусі.

Журы:

Фрэймут Дувэ, першы прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі

Дуня Міятавіч, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

Ева Новотны, прэзідэнт аўстрыйскай камісіі па справах ЮНЕСКА

Вольфганг Петрыч, аўстрыйскі пасол у АЭСР у Парыжы

Альберт Рохан, былы генеральны сакряяатар аўстрыйскага міністэрства замежных спраў

Рубіна Моэрынг, прэзідэнт Рэпарцёраў без межаў Аўстрыі

Правілы падачы заявак:

* Тэрмін падачы заявак: да 30-га кастрычніка 2015 года

* Дата публікацыі матэрыяла павінна быць паміж 3 мая 2014 і 3 мая 2015

* Рэкамендацыйныя лісты пажаданыя, але не з’яўляюцца вырашальнымі пры ацэнцы заявак

* Падрабязныя рэкамендацыйныя лісты з’яўляюцца абавязковымі, калі падаецца вялікая праца

* Адзін чалавек можа падаць толькі адну публікацыю альбо серыю публікацыяў

Неабходна:

А) Публікацыя на мове арыгіналу

Б) Англійскі пераклад, завераны аўтарам

В) CV на англійскай мове

Г) копія фрагмента працы ў выпадку калі падаецца фільм ці кніга

Д) усё сказанае вышэй датычыць таксама друкаванай ці электроннай серыі, напрыклад, асобных перадач або іх цыклаў, што адпавядаюць заяўленым мэтам прэміі. У гэтым выпадку неабходна таксама дадаць да прыкладзенай заяўкі апісанне перадачы або цыкла перадач.

Е) калі падаецца вялікая праца, то падрабязны рэкамендацыйны ліст абавязковы.

Друкаваныя артыкулы павінны быць прадстаўленыя ў выглядзе арыгінала або адсканаваныя.

Радыё- або тэлеперадачы павінны быць дасланыя на касеце, кампакт-дыску, DVD-дыску альбо па электроннай пошце, у залежнасці ад памеру працы. У выпадку кнігі мы просім пра пераклад прадмовы на англійскую мову, а таксама пра далучэнне да заяўкі кароткага матывацыйнага ліста, які мусіць быць напісаны па-англійску.

Для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, звяжыцеся з:

Ханнай Ронцхаймэр (Hanna Ronzheimer)

Reporters without Borders Austria

Alser Strasse 22/8

1090 Vienna, Austria

mailto: info@rog.at 
Тэлефон +43 (0) 1581 00 11 (панядзелак - чацвер 08.30-13.30).

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб

Press Freedom Award - сігнал для Еўропы

Наведайце www.rog.at

Рэпарцёры без межаў Аўстрыі

Папярэднія лаўрэаты:

2002: Пётр Уль / Чэхія, Агнес Карацсонь / Венгрыя, Ежы Каліна / Польшча

2003: Жэлька Ператавіч / Харватыя, Міларад Весіч / Югаславія, Алена Беліца / Югаславія

2004: Аліна Ангел / Малдова, Андрэй Шаўчэнка / Украіна, Анка Падурару / Румынія

2005: Demet Більге Эргюн / Турцыя, Макарыёс Друсіёціс / Кіпр, Сэвгюль Улудаг / Паўночны Кіпр

2006: Святлана Лукіч і Святлана Вукавіч / Сербія, Міг’ен Келмэндзі / Косава

2008: Крысціна Колева-Тынчава/ Балгарыя, Авідзіў Вангеле / Румынія, Святлана Іванова

Баталава / Балгарыя

2009: Ганімат Західаў / Азербайджан, Эйнулла Фатуллаеў / Азербайджан, Марыяна Грыгаран / Арменія, Батумэлебі / Грузія

2010: Міхаіл Бекетаў / Расія, Вольга Баброва / Расія

2011: Даніэль Пал Рэнні/ Венгрыя, Марыя Васархэль / Венгрыя

2012: Эмануэла Дзукала і Алесі Чэрантола / Італія

2013: Інтэрнэт-платформа "Bianet" / Турцыя

2014: Георгас Мутафіс і Эмануіл Какламанас / Грэцыя