by
June 3 – June 9, 2013

Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў

The situation has not changed
Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў

Статус назіральніка ў Міжнароднай асацыяцыі прэсавых клубаў быў нададзены беларускаму прэс-клубу падчас Генеральнай асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3-5 чэрвеня 2013 г.

На сустрэчы прысутнічалі рэдактары і заснавальнікі беларускіх незалежных СМІ – Алесь Ліпай, Іосіф Сярэдзіч, Аляксандр Уліцёнак, Уладзімір Янукевіч, Аляксандр Коктыш.

Генеральная асамблея прайшла на высокім узроўні, падчас прыему ў Каралеўскім замку прэмію за свабоду слова арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» уручыў Лех Валэнса, а пасля адбылася прэзентацыя фрагментаў фільма «Валэнса» з удзелам рэжысёра Анджэя Вайды, які распавёў пра тое, як працавала сістэма цэнзуры ў Польшчы ў камуністычныя часы.

Падчас працы Генеральнай асамблеі была абмеркаванаая каардынацыя ўзаемадзеяння розных клубаў, стратэгія развіццця асацыяцыі на 2013 год, а таксама адбылася прэзентацыя працы кандыдатаў у асацыяцыю: Манголіі, Бельгіі, Ізраіля, а таксама Беларусі.

Прэс-клуб Беларусь можа ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах асацыяцыі, акрамя галасаванняў пры прыняцці рашэнняў Міжнароднай асацыяцыі: фармальна статус назіральніка не дае права толькі права голасу.

Гэтае абмежаванне выкліканае тым, што чальцы асацыяцыі ўпершыню сутыкнуліся з сітуацыяй, калі Прэс-клуб створаны і дзейнічае за межамі краіны, таму часова і прысвоены статус назіральніка, – адзначае Юлія Слуцкая, ініцыятарка стварэння Прэс-клуба Беларусь і яго старшыня. – Але дзейнічаць у Беларусі Прэс-клуб Беларусь таксама не можа, бо, паводле правілаў той жа асацыяцыі, прэсавыя клубы могуць існаваць толькі ў краінах, дзе ёсць свабода слова. Як толькі Беларусь стане такой краінай, дзейнасць беларускага прэсавага клубу будзе канцэнтравацца ў Беларусі.

Прэс-клуб Беларусь быў створаны ў Варшаве пры падтрымцы Прэс-клубу Польшча ў чэрвені 2011 г. Заснаванне клубу ініцыяваў шэраг знаных беларускіх медыя-асобаў. На мэце клубу – стаць плённай камунікацыйнай платформай для беларускіх журналістаў, а таксама іх замежных калег, якіх цікавіць беларуская тэматыка, для абмену інфармацыяй, досведам, кантактамі. Цягам двух гадоў існавання Прэс-клубу Беларусь у Варшаве адбыліся сустрэчы з вядомымі і цікавымі асобамі – Жаннай Літвіной, Глебам Лабадзенкам, Гуліверам Крэгам, Андрэем Хадановічам, Адамам Паморскім, удзельнікамі і пераможцамі міжнароднага конкурса для журналістаў «Беларусь у фокусе» і г.д.

Даведка SBIO: Міжнародная асацыяцыя прэс-клубаў – гэта сусветная арганізацыя, яе дзейнасць скіраваная на развіццё дыялога, супрацоўніцтва і абмена практычным досведам і ідэяміі паміж чальцамі МАПК і развіццё і павышэнне эфектыўнасці абмена інфармацыяй з палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі ўстановамі праз стварэнне сувязяў з іншымі прэс-клубамі і прэс-цэнтрамі, у прыватнасці праз Інтэрнэт. Міжнародная асацыяцыя была створаная ў Дубаі 6 студзеня 2002 г. Наступная сустрэча асацыяцыі пройдзе ў Манголіі.

Фота freedomofspeechaward.org

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

March 18 – March 24
View all

Subscribe to us

Read more