by
December 19 – December 25, 2011

Прадстаўнікі Генпракуратуры Польшчы сустрэліся з беларускімі актывістамі

The situation has not changed
Прадстаўнікі Генпракуратуры Польшчы сустрэліся з беларускімі актывістамі

Варшава. 21 снежня. Прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый сустрэліся з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм.

З боку арганізацый у сустрэчы ўзялі ўдзел Дзмітры Бародка (“Еўрапейская Беларусь у Варшаве”), Анатоль Міхнавец (“Звяз на карысць дэмакратыі ў Беларусі”), Ігар Шчэкарэвіч (Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”), а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец.

У часе сустрэчы беларускія актывісты абмеркавалі факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы, – рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы аб фактычнай забароне карыстання бел-чырвона-белым сцягам на спартыўных мерапрыемствах, шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца, чаму дагэтуль не агалошаны ўвесь спіс уладальнікаў польскіх рахункаў, перададзеных беларускім службам, якім чынам адбылося затрыманне ў варшаўскім аэрапорце палітуцекача Алеся Міхалевіча.

– Выглядае, што гэтая наша сустрэча – толькі першая, надалей будуць іншыя. Мы дамовіліся быць на сувязі і прыйшлі да дамоўленасці, што ў выпадках экстрадыцыі беларусаў ці гэткіх экстраардынарных сітуацый, як нядаўна з Алесем Міхалевічам, якога затрымалі ў Варшаўскім аэрапорце, паміж намі і Генпракуратурай Польшчы будзе наўпроставая сувязь, – і праз нас можна будзе спраўдзіць некаторыя звесткі і пазбегнуць трагічных недарэчнасцяў, – кажа пра вынікі сустрэчы Зміцер Бародка.

(Фота)

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more