by
June 16 – June 22, 2014

“Не варта вінаваціць журналістаў у тым, што Беларусь на Захадзе звязваюць з Лукашэнкам”

The situation has not changed
“Не варта вінаваціць журналістаў у тым, што Беларусь на Захадзе звязваюць з Лукашэнкам”

У Мінску 17 чэрвеня адбылася дыскусія пра тое, чаму Беларусь у замежных СМІ звязваюць пераважна з дыктатурай, і ці трэба з гэтым змагацца. Круглы стол ладзілі стваральнікі міжнароднага конкурсу “Беларусь у фокусе” і “Прэс-клуб Беларусь” у Варшаве.

Па словах вядучага сустрэчы, медыяэксперта Андрэя Аляксандрава, самым адметным леташнім матэрыялам пра Беларусь у брытанскай прэсе была інфармацыя пра тое, што недзе на Палессі гіганцкі бабёр загрыз рыбака.

– Калі не лічыць Лукашэнку, БАТЭ і “Свабодны тэатр”, больш згадак пра Беларусь у брытанскай прэсе ў мінулым годзе не было. Менавіта таму, думаю, конкурс “Беларусь у фокусе” вельмі важны для прыцягнення ўвагі да нашай краіны. Магчыма, мае сэнс стварыць нейкі ўніверсальны спіс тэм, якія можна было б прапаноўваць замежным журналістам. Паказаць, што апроч Лукашэнкі і апазіцыі ў Беларусі можна зрабіць цікавыя матэрыялы яшчэ шмат пра што.

– Творы пераможцаў конкурсу “Беларусь у фокусе” паказваюць вашу краіну такой, якой яе рэдка сустрэнеш у польскіх СМІ, – працягвае польская журналістка Марыя Пшэломец, аўтарка аналітычнай праграмы «Студыя Усход» на польскім тэлебачанні. – Большасць “пра-беларускіх” матэрыялаў у Польшчы тычацца Лукашэнкі, апазіцыі і сітуацыі з Саюзам палякаў. Таму Беларусь у прэсе падаецца вялізным калгасам з ненармальным старшынём на чале. Магчыма, гэта і адпавядае рэчаіснасці, але, на маю думку, усё ж не з’яўляецца ўсёй рэчаіснасцю.

– Мэта конкурсу “Беларусь у фокусе” – прыцягнуць увагу замежных журналістаў да падзеяў і жыцця ў Беларусі, заахвоціць да больш разнастайнай падачы гэтага жыцця на сваіх старонках. Думаю, стэрэатыпы пра Беларусь, сувязь яе толькі з Лукашэнкам і Чарнобылем сусветная прэса павінна ўсё ж паціху змяняць, – гаворыць Таццяна Нядбай з Інфармацыйнага офіса Салідарнасці з Беларуссю (Варшава).


Аргеміна Бара другі злева, Марыя Пшэломец першая справа

– Еўрапейскія рэдакцыі наогул вельмі цяжка зацікавіць матэрыяламі пра Беларусь, – працягвае журналіст з Іспаніі Аргеміна Бара. – Я сам сутыкнуўся з тым, што ніхто не хацеў друкаваць мае матэрыялы з Беларусі. Некаторыя з іх давялося аддаваць у выданні нават бясплатна. Справа ў тым, што заходні чытач звычайна наогул не цікавіцца жыццём ў краінах “трэцяга свету”. Заходняга чытача і, адпаведна, заходнія выданні цікавяць толькі вельмі гучныя, рэзанансныя падзеі з Усходняй Еўропы. Менавіта таму на старонках выданняў часцей за ўсё і фігуруе Лукашэнка.

– А я лічу, што еўрапейскія выданні не пішуць пра Беларусь, бо тое, што цікавіць нас, еўрапейцаў ужо даўно не цікавіць, – да дыскусіі далучаецца беларускі журналіст Севярын Квяткоўскі. – Напрыклад, для беларусаў падзеяй з’яўляецца аднаўленне якога-небудзь будынку XVII стагоддзя. Але ў Еўропе такія будынкі стаяць на кожным кроку!

І наадварот – тэмы Другой сусветнай вайны, Афганістана, Чарнобылю мы ведаем, што называецца, з першай крыніцы – ад нашых блізкіх, родных, сяброў, а часам і на ўласныя вочы бачылі гэтыя падзеі. А для еўрапейцаў акурат гэта і цікава – нейкія старонкі вайны ў Афганістане, чарнобыльская катастрофа. Яскравае сведчанне гэтага – міжнароднае прызнанне творчасці Святланы Алексіевіч. Таму, на мой погляд, праблема – у абсалютна розных зацікаўленнях беларусаў і еўрапейцаў.

– Нават калі замежнікаў у Беларусі цікавіць толькі Лукашэнка, прафесійныя журналісты, якія працуюць у Беларусі для сусветных СМІ, павінны прыкладаць крыху больш намаганняў. Пісаць так, каб за Лукашэнкам была бачна і саму краіну, – выказвае меркаванне заснавальнік парталу TUT.BY Юрый Зісер.

– А я лічу, не трэба вінаваціць журналістаў у тым, што Беларусь на Захадзе звязваюць з Лукашэнкам, – дзеліцца думкамі журналіст Мікола Дзябёла. – У кожнай рэдакцыі кожнага выдання існуе пэўная сістэма працы. Выданні звычайна арыентуюцца на тэмы, найбольш цікавыя для іх чытача, слухача альбо гледача. І журналістаў таксама ніколі не пасылаюць у краіну проста так. Перад журналістам заўсёды ставяць задачу зрабіць матэрыял на канкрэтную тэматыку, цікавую выданню. Нейкія выданні спецыялізуюцца выключна на тэмах пра турызм і спорт, пра прыроду, і таму з Беларусі яны будуць рыхтаваць нешта з гэтай галіны. А калі выданне грамадска-палітычнае, то перад журналістам будзе стаяць задача зрабіць матэрыял менавіта пра грамадска-палітычныя падзеі.

Магчыма, варта было б стварыць нейкі кансультацыйны цэнтр, бюро інфармацыі. Вельмі часта да нас звяртаюцца замежныя калегі з просьбай падказаць тую ці іншую інфармацыю, звязаную з нашай краінай. Напэўна, калі б існавала такое бюро, перад паездкай у краіну журналісты маглі б даведацца там усё, што іх канкрэтна цікавіць. Вось гэтага, думаю, і не хапае.

Барыс Гарэцкі, прэс-служба ГА “БАЖ”

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more