На конкурс было даслана 67 матэрыялаў пра Беларусь з 14 краінаў свету

Статус катэгорыі:
Красавік 22, 2016 16:33

Конкурс "Беларусь у фокусе 2013" праходзіць ужо ў трэці раз. Сёлета на конкурс было даслана 67 працаў, якія напісалі 55 аўтараў з 14 краінаў, - Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Іспаніі, Швецыі, Сербіі, Брытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Украіны.

Прыкладна трэцяя частка артыкулаў (26) была апублікаваная ў часопісах, яшчэ траціна (21) - у газетах. Таксама артыкулы публікаваліся на анлайн-парталах (16) і ў розных іншых медыях і выданнях (5).

Усе артыкулы, дасланыя на конкурс, даступныя для прагляду тут.

Міжнароднае і кампетэнтнае журы абвесціць пераможцаў 17 лютага 2014 года, інфармацыя будзе апублікаваная на сайце http://www.competition2013.belarusinfocus.info/ .

Пераможцаў сярод журналістаў-пачаткоўцаў чакаюць тры прэміі па 300 еўра, сярод прафесийных журналістаўжурналіста - тры прэміі па 500 еўра. Пераможцы будуць запрошаныя на майстар-класы, якія адбудуцца ўвесну ў Варшаве.

Больш падрабязна пра конкурс можна пачытаць тут .

Можна таксама сачыць за развіццём падзеяў праз Facebook

.


 

Апошнія трэнды