Канферэнцыя Emerging Belarus у Варшаве

Кастрычнік 26, 2017 15:05

EMERGING BELARUS

27 кастрычніка 2017 (пятніца), 16.00 – 18.00

Faktyczny Dom Kultury, ul. Konstantego Ildefonsa Gałczyńskiego 12, Варшава

АРГАНІЗАТАРЫ: Press Club Belarus, Інфармацыйны офіс Belarus in Focus

ПАРТНЁРЫ: Бюро пасла Еўрапейскага парламенту Агнешкі Казлоўскай-Раевіч, Фундацыя Міжнароднай Салідарнасці

Шматгадовы эканамічны і палітычны крызіс прымусіў беларусаў шукаць новыя магчымасці да самарэалізацыі. Палітычная адліга апошніх гадоў дала магчымасць праявіцца актыўнай частцы беларускага грамадства. З савецкай сацыялістычнай рэспублікі і “апошняй дыктатурай Еўропы” Беларусь стала паступова праяўляцца як краіна з еўрапейскімі каштоўнасцямі і светапоглядам. Прэзентацыя новых актыўнасцяў беларусаў, якія сталі вынікам сучаснага палажэння краіны і развіваюцца згодна з еўрапейскімі стандартамі і накірункамі, з’яўляецца асноўнай мэтай канферэнцыі EMERGING BELARUS.

У межах канферэнцыі будуць прэзентаваныя найцікавейшыя і надзвычай папулярныя ўнутры краіны праекты і ініцыятывы, якія адлюстроўваюць змены ў такіх сферах грамадзтва як медыя, адукацыя, культура, мастацтва, недзяржаўны сектар (НДО), лакальнае жыццё, а таксама дзяржаўнае кіраванне.

Запрашаем да дыскусіі з беларускімі экспертамі і каардынатарамі наступных праектаў:

«Budzma» - грамадзка-культурніцкая кампанія, скіраваная на папулярызацыю беларускай культуры.

Часопіс «Имена» - часопіс пра гісторыі, лёс і ўчынкі беларусаў, а таксама пляцоўка для абмена меркаваннямі і рэалізацыі важных для грамадзянства сацыяльных праектаў.

Social Weekend – найбуйнейшы конкурс беларускіх сацыяльных праектаў, у межах якога кожны можа прэзентаваць ідэю і знайсці фінансаванне для яе рэалізацыі. На сёння квота пералічаных ад мецэнатаў грашовых сродкаў перавысіла 140 000 USD.

«Mova nanova» – бясплатныя курсы беларускага маўлення, якія аб’ядноўваюць людзей, жадаючых паразмаўляць на матчынай мове ў 11 буйных гарадах краіны.

SYMPA – школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання, мэтай якой з’яўляецца фармаванне суполкі маладых супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, што прадстаўляюць універсальныя дадатковыя прынцыпы і механізмы дзяржаўнага кіравання на розных узроўнях.

Liberal Club – дыскусіны клуб для маладых беларускіх інтэлектуалаў, а таксама непалітычных і некамерцыйных арганізацый, якія рэалізуюць даследчыя і адукацыйныя праекты.

Месяц Фатаграфіі ў Мiнску - фестываль і выстава фотаздымкаў беларускіх фатографаў пра грамадзкае жыццё краіны.

Мовы канферэнцыі: польская, беларуская, расейская, ангельская.

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ: Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Польшы, Faktyczny Dom Kultury, Nowa Europa Wschodnia, Eastbook.eu, Krytyka Polityczna

Падзея на Facebook  

Каманда Emerging Belarus

Юлія Слуцкая, заснавальніца Press Club Belarus і дырэктарка Інфармацыйнага офіса Belarus in Focus.

e-mail:   j.slutskaya@press-club.by

тэл. pl:   +48 797 661 335

тэл. by:  +375-33-375-45-20

 

Сандра Ужуле-Фонс, каардынатарка праекта ў Варшаве

e-mail:   uzule.fons@gmail.com

тэл. pl:   +48 502 904 306

 

Юлія Алёхна, каардынатарка праекта ў Мінску

e-mail:   yuliya.al@press-club.by

тэл. by:  +375-44-767-70-72