by
December 2 – December 8, 2013

Iнтэрактыўны Сойм InterPolit – Adradžennie прэзентавалі ў Варшаве

The situation has not changed
Iнтэрактыўны Сойм InterPolit – Adradžennie прэзентавалі ў Варшаве

3 снежня ў Варшаве адбылася прэзентацыя Інтэрактыўнага Сойму InterPolit – Adradžennie.

Рэсурс прэзентавалі:

Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-БНФ, аўтар Канстытуцыі Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit – Adradžennie.

Ігар Коктыш – заснавальнік Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit – Adradžennie.

Зміцер Бародка – каардынатар кампаніі «Разам для Беларусі».

Дзеля ажыццяўленьня мэтаў напісана Канстытуцыя Iнтэрактыўнага Сойму і прапанаваны адмысловы мэханізм – стварэнне Iнтэрактыўнага Сойму InterPolit – Adradžennie (www.interpolit.org), які абіраецца самімі ўдзельнікамі рэсурсу і дзейнічае на падставе сваёй прадстаўнічай рэйтынгавай легітымнасці.

Якраз на сябрах Сойму будзе трымацца мэтавая праца па стварэнні тэматыкі і кантэксту абмеркаванняў праблем Беларусі. Функцыя Iнтэрактыўнага Сойму перш за ўсё асветніцкая і салідарызацыйная, але з цягам часу і ў залежнасці ад абставінаў ён можа перарасці ў грамадска значнае ўтварэнне.

Зянон Пазьняк падкрэсліў, што ідэалагічнай асновай Iнтэрактыўнага Сойму ёсць Адраджэнне – ідэалогія беларускага нацыянальна-вызвольнага руху.

Зміцер Бародка выказаў меркаванне аб тым, што “сучасная барацьба за асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці прадугледжвае сучасны інструментарый. Інтэрпаліт як першая нацыянальная сацыяльная сетка павінен стаць тым сродкам, які дазволіць беларускаму грамадству выйсці на больш якасны ўзровень у сваім змаганіі за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.”

Ігар Коктыш як заснавальнік InterPolit – Adradžennie адзначыў дэмакратычны прынцып функцыянаваньня новага рэсурсу і шырокія магчымасці ў акумуляцыі ўсёй актуальнай інфармацыі пра Беларусь, якая з’яўляецца ў Сеціве. Прытым канцэнтрацыю актуальнай інфармацыі ствараюць самі ўдзельнікі InterPolit – Adradžennie.

Ва ўмовах дэзінфармацыі і антыбеларускай палітыкі, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, праўдзівая інфармацыя, скіраваная на праблемы беларускай нацыі і грамадства, ёсць неабходным чыннікам змагання з дыктатурай, за дэмакратыю, культуру і свабоду.

Дадатковая інфармацыя:

www.interpolit.org

Igor Koktysh

interpolit.net@gmail.com (+48) 515 748 197

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more