Да 15 сакавіка прымаюцца заяўкі на стварэнне секцый Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Красавік 22, 2016 17:38

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі  і культуры Беларусі.

Даты правядзення: 7–9 кастрычніка 2016.

Месца правядзення: Коўна (Літва).

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Секцыі могуць быць прысвечаныя абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін, даследчых накірункаў, ці мець міждысцыплінарны  характар.

Для падачы заяўкі да 15 сакавіка 2016 года неабходна запоўніць анлайн-форму.

Больш падрабязна пра Кангрэс глядзіце тут www.icbs.lt

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз icbs@palityka.org