by
December 26 – January 1, 2011

Беларускія цэнтры ў замежжы: «На знак Салідарнасці»

The situation has not changed
Беларускія цэнтры ў замежжы: «На знак Салідарнасці»

16 снежня ў Варшаве адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Падзяка на знак Салідарнасці”. Напярэдадні гадавіны трагічных падзей 19 снежня 2010 года яе зладзілі беларускія цэнтры ў замежжы (Польшча, Украіна, Францыя, Англія, Латвія, Літва).

Гэта – імпрэза шчырай падзякі дзесяці асобам, высілкамі якіх пра сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў 19 снежня 2011 году дазналіся ва ўсім свеце.

Эмануэлес Зінгерыс, віцэ-старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы, Марылуіза Бек, дэпутат Германскага Бундэстагу, Дэвід Крэмер, прэзідэнт Freedom House (ЗША), Павал Дэмеш, эксперт па Беларусі (Славакія), Крыстофер Сміт, амерыканскі кангрэсмен, ініцыятар “Акту аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі”, прынятага амерыканскім Сенатам, Дзмітры Муратаў, галоўны рэдактар расейскай «Новай газэты», Том Стопард, брытанскі драматург, рэжысэр, Джодзі Лоў і Кэвін Спэйсі, зоркі сусветнага кінематографу.

Асабіста прысутнічаць на імпрэзе атрымалася ў Павала Дэмеша і Марэка Мігальскага. Узнагароды за Салідарнасць астатнім перадалі прадстаўнікі іх краін у Польшчы. Уручылі Знакі беларускія грамадзянскія актывісты, для якіх салідарнасць міжнароднай супольнасці сталася жыццёва вызначальнай.

Для Наталлі Радзінай, рэдактаркі сайту Хартыя-97, былой палітзняволенай асабліва:

– Гісторыю робяць асобы. Людзі, якіх мы сёння ўшаноўваем, не проста робяць гісторыю. Яны ратуюць жыцця. Я ведаю дакладна: калі б не расейскі праваабаронца Святлана Ганнушкина, кіраўнік «Фрыдам Хаўс» Дэвід Крэмер, прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова Дуня Міятавіч, галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў, журналіст НТВ Павал Селін, прадстаўнікі Нямецкага фонду Маршала Павал Дэмеш і Ёрг Форбрыг – я не магла б быць сёння на волі, не змагла б рэдагаваць сайт Хартыі. Я ніколі не забуду іх імёны – яны будуць са мной ўсё жыццё.

Гэтыя людзі, дзеля якіх мы тут сабраліся, асаблівыя. Яны асабліва адораны Богам. Мы, беларусы, змагаемся за сваю свабоду, за свабоду сваіх дзяцей і бацькоў, за свабоду сваёй Радзімы. Іх жа сэрца больш нашага: яны змагаюцца за нашу свабоду, за свабоду нашых дзяцей і бацькоў, за свабоду нашай Радзімы. У іх вялізнае сэрца. Яны робяць наш голас гучней. Яны робяць нас мацней.

Павал Дэмеш, дзякуючы за Знак Салідарнасці, сказаў:

– Наш славуты былы прэзідэнт Вацлаў Гавел напісаў кнігу, на падставе сваіх лістоў да жонкі Вольгі. Мяркую, што тыя лісты, якія пісалі палітзняволеныя Беларусі сваім родным – утвораць пасля яшчэ лепшую кнігу.

Я ніколі не бачуў большай хвалі Салідарнасці за тую, якая утварылася пасля выбараў 19-га.

І я не магу назваць ніводнай арганізцыі, якая б не змагалася за лёсы беларускіх палітвязняў. І я мяркую, што гэта будзе працягвацца. Я вельмі шчаслівы быць цяпер з Вамі – з тымі, у каго цяпер непоўная сям’я, я вельмі ўдзячны за Знак Салідарнасці і ад сябе і імя сваіх калег хачу запэўніць што мы бцдзем працягваць сваю барацьбу. Да моманту ўчаслівай сустрэчы ў Мінску!

Жыве Беларусь!

Дачка палітзняволенага Змітра Бандарэнкі, даверанай асобы былога кандыдата на прэзідэнты Андрэя Саннікава Юлія ўручае знак на Салідарнасць польскаму палітыку, дэпутату Еўрапарламенту, Марэку Мігальскаму:

– Я хачу падзякаваць спадару Марэку за тое, што мой бацька сёння – ходзіць. І настолькі наколькі магчыма гэта ў умовах турмы – здаровы. Без умяшальніцтва еўраструктур, без той хвалі Салідарнасці, якую мы і мой бацька адчулі. Улада зрабіла б яго калекай. Але барацьба за яго лёс мела плён.

У адказ Марэк Мігальскі сказаў:

– Я б хацеў падзякаваць Вам за Вашу падзяку. Але тое, пра што кажа Юлія – гэта мая праца. І еўрапейскія падаткаплацельшчыкі плоцяць менавіта за тое, каб я добра рабіў сваю працу. І я не лічу, што гэта варта асаблівай узнагароды. Але я б хацеў дадаць, што ня толькі ў мяне вялікая цікавасць да беларускіх грамадзянаў, – гэта сфера цікавасці многіх і многіх палякаў. Я глыбока ўпэўнены што дэмакратычная і свабодная Беларусь – ёсць цікавасцю для Польшчы. І я веру, што Беларусь бліжэйшым часам стане такой і стане найлепшым сябрам для Беларусі. А бацька Юлі, маю спадзеў, – стане вольным яшчэ раней.

Беларуская паэтка Валярына Кустава ўручыла Знак Салідарнасці для амерыканскага кінаактора з сусветным імем Кэвіна Спэйсі прадстаўніку аташэ па культуры Амбасады ЗША ў Польшчы Андрэю Полаку.

– Я тут прадстаўляю амерыканскую амбасаду і натуральна амерыканскае грамадства, якое падтрымлівае намаганні беларускага грамадства ў дэмакратычных зменах.

Для нас вялікі гонар, што з 10 прадстаўнікоў, якія сёння атрымліваюць узнагароду, – трое прадстаўляюць ЗША. І я таксама згадаю спадара Дэвіда Крэмера, пра якога размова пойдзе далей – і падтрымаць яго ў намаганнях падтрымкі НДА ў Беларусі, падтрымаць тых, хто з рызыкай для жыцця і бяспекі штодня змагаецца за дэмакратычныя каштоўнасці.

Кіраўніца Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю Юлія Слуцкая, медыяэксперт, сказала словы падзякі Дзмітрыю Муратаву, галоўнаму рэдактару расейскай “Новай газеты”:

– Я пазнаёмілася з Дзмітрыем у студзені 2011 году. Гэта быў час, калі лёс карэспандэнткі “Новай газеты” Ірыны Халіп, якая на Плошчы была не толькі грамадзянкай, і ня толькі жонкай аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты, а найперш яна была на Плошчы журналістам, – лёс яе быў невядомым. “Новая газэта” зрабіла ў тыя чорныя для Беларусі часы неверагоднае: перасоўны тайны карэспандэнцкі пункт. Дзякуючы гэтаму навіны з Беларусі, у якой пачаўся Год ператруса, дасягалі мільённай аудыторыі.

(Фота)


You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

March 18 – March 24
View all

Subscribe to us

Read more