by
September 10 – September 16, 2012

Беларускі Круглы Стол у Варшаве 24 верасня

The situation has not changed
Беларускі Круглы Стол у Варшаве 24 верасня

Месца: Прэсавы цэнтр Польскай Інфармацыйнай Агенцыі (Centrum Prasowe PAP), вул. Брацка 6/8 (ul. Bracka 6/8), Варшава

Дата: 24 верасня 2012 г., з 10.00 да 15.00

24 верасня 2012 года, на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі, офіс еўрадэпутата доктара Марэка Мігальскага арганiзуе ў Варшаве Беларускі Круглы Стол – канферэнцыю, якая будзе прысвечана палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Мэтай Беларускага Круглага Стала з’яўляецца падвядзенне вынікаў перадвыбарчай кампаніі і непасрэдна парламенцкіх выбараў у Беларусі, аналіз палітычнай сітуацыі і выканання правоў чалавека ў гэтай дзяржаве, а таксама абмеркаванне адносінаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам.

Падчас канферэнцыі будуць праведзеныя тры дыскусійныя панэлі:

  1. Беларусь – ад прэзідэнцкіх выбараў да парламенцкіх;

  2. Перадвыбарчая кампанія і парламенцкія выбары ў Беларусі;

  3. Перспектывы паслявыбарнай Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.

У Беларускім Круглым Стале прымуць удзел: Жана Ліцвіна – старшыня Беларускай Асацыацыі Журналістаў, якая распавядзе пра свабоду слова ў Беларусі; Ірына Багданава – ініцыятар кампаніі Free Belarus Now, якая раскажа пра рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыі і пра сітуацыю з яе братам, кандыдатам на прэзідэнта Андрэем Саннікавым, а таксама Алена Каваленка, якая прадставіць сітуацыю, што склалася вакол яе мужа, палітзняволенага Сяргея Каваленкі. У канферэнцыі таксама прымуць удзел: доктар Марыюш Машкевіч – былы амбасадар Польшчы ў Беларусі, доктар Катажына Пісарска – дырэктарка Еўрапейскай Акадэміі Дыпламатыі, Анна Дынер – эксперт Польскага Інстытута Міжнародных Спраў, Павал Вусаў – беларускі палітолаг, эксперт і стваральнік Беларускага Цэнтра Еўрапейскіх Даследаванняў, а таксама Андрэй Аляксандраў, прадстаўнік арганізацыі Index on Censorship.

Мадэратарамі панэлей будуць: Агнэшка Рамашэўска-Гузы – дырэктарка тэлебачання Biełsat і доктар Марэк Мігальскі – дэпутат Еўрапейскага Парламента.

Мовы канферэнцыі: польская, беларуская і руская.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more