by
March 31 – April 6, 2014

Беларусь у фокусе 2013: вынікі падведзеныя, пераможцы ўзнагароджаныя, планы намечаныя

The situation has not changed
Беларусь у фокусе 2013: вынікі падведзеныя, пераможцы ўзнагароджаныя, планы намечаныя

У Варшаве адбылося ўзнагароджанне пераможцаў трэцяга міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежнай прэсы, “Беларусь у фокусе – 2013”.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў завяршыла двухдзённыя майстаркласы для чатырнаццаці ўдзельнікаў конкурса і запрошаных журналістаў-гасцей з Беларусі. “Такія сустрэчы, – сцвярджае Юлія Слуцкая, – дазваляюць журналістам, якія пішуць пра Беларусь для замежнай аўдыторыі, пазнаёміцца, усталяваць сувязі, абмяняцца досведам, ідэямі, запланаваць сумесную працу над матэрыяламі: беларускія ўдзельнікі добра ведаюць унутраную сітуацыю, а замежныя журналісты лепш разумеюць, як беларуская тэма ўпісваецца ў сусветны кантэкст”. Такім чынам, майстар-класы становяцца камунікатыўнай пляцоўкай, якая аб’ядноўвае журналістаў розных краінаў і дапамагае ім у іх працы.

Michael Andersen leads a session on joint articles

Аляксандра Кёрбі, якая займаецца арганізацыяй конкурса ад самага пачатку яго існавання, дадае, што якасныя матэрыялы пра Беларусь у замежных медыа дапамагаюць пераадольваць ізаляцыю Беларусі і яе чорна-белае, стэрэатыпнае ўспрыняцце.

Аляксандра Кёрбі на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурса.

У катэгорыі “Прафесійныя журналісты” ўзнагароды атрымалі іспанскі журналіст Аргеміна Баро (за артыкул “У чаканні на Чырвоны Кастрычнік”, La Cité, 10 мая 2013 года, Беларусь гэта Мір, Frontera D, 31 снежня 2013 г.), літоўская журналістка Індрэ Ваіналавічутэ (“Чаканне ядзернага раю: ядзерны прывід Чарнобыля блукае па вуліцах Астраўца”, Balsas.lt, 17 жніўня 2013), Марыя Мартысевіч (“Трактар” а-ля bohème ў цені новага парадку”, Kultura Enter, 1 ліпеня 2013 г).

Майкл Андэрсан віншуе з перамогай Марыю Мартысевіч.

Дэвід Р. Марплз віншуе з перамогай іспанскага журналіста Аргеміна Баро.

У катэгорыі “Журналісты-пачаткоўцы” ўзнагароду атрымалі беларуская журналіска Кацярына Пшыбыльская (за артыкул “Беларусь: жабракам уваход забаронены”, Transitions Online, 4 верасня 2013), беларускі журналіст Яўген Карпаў (“Схаваны Плод падполля”, New Eastern Europe, 1 красавіка 2013 г.), польская журналістка Эва Звежыньска (“Мы з калгасу”, Czasopis.pl, снежань 2013 г.).

Павел Шарамет віншуе з перамогай Яўгена Карпава.

Андрэй Аляксандраў віншуе Кацярыну Пшыбыльскую.

Сябры журы адзначалі, што шмат матэрыялаў, дасланых на конкурс, мелі высокі ўзровень, а таму вельмі цяжка было вызначыць пераможцаў. Таму працы шэрагу ўдзельнікаў конкурса былі дадаткова адзначаныя спецыяльнымі ўзнагародамі. У намінацыі “Прафесійныя журналісты” спецыяльныя адзнакі былі ўручаныя Брыгіце Гайзельхарт (Нямеччына) за медыа-праект “Полацк піша для Фрыдрыхсхафэн”, а таксама Ізабэле Мэйза (Польшча) за артыкул “Схаванае жыццё мёртвай казулі”, Kontynenty, 1 снежня 2013 г. У намінацыі “Журналісты-пачаткоўцы” спецыяльныя адзнакі журы атрымала Аннабель Чэпмен (Вялікабрытанія) за артыкул “Палітычны тэатр: Паміраючы на сцэне”, The economist, Prospero Blog, 5 чэрвеня 2013, “Беларуская Варшава – гета ці пазалочаная клетка?”, openDemocracy, 12 верасня 2013 г.

Юлія Слуцкая дзякуе старшыні журы Дэвіду Р. Марплзу за працу.

Паводле Аляксандры Кёрбі ў наступным годзе плануецца зрабіць асобныя намінацыі для беларускіх і не-беларускіх журналістаў (як для пачаткоўцаў, так і для прафесійных журналістаў), бо перад імі стаяць розныя выклікі. Беларускія журналісты, як правіла, маюць большы ўзровень ведання і разумення беларускай сітуацыі ў параўнанні з замежнымі журналістамі і чытачамі замежных СМІ, а таму яны мусяць непадрыхтаванаму чытачу ўцямна патлумачыць, што адбываецца ў Беларусі. З іншага боку, замежныя журналісты, пішучы пра нашую краіну, мусяць значна больш часу прысвяціць пошуку інфармацыі пра Беларусь – пра яе народ, культуру і мову, каб пераадолець стэрэатыпы пра Беларусь і іншыя краіны былога СССР.

“Мы намагаемся стымуляваць актыўнасць беларускіх журналістаў, каб яны прысутнічалі на міжнародных медыяпляцоўках, каб іх голас таксама гучаў сярод розных галасоў тых, хто распавядае пра Беларусь. Іх версія рэчаіснасці, таго, што адбываецца ў Беларусі, таксама мусіць быць данесеная да міжнароднай аўдыторыі,” – дадае Таццяна Нетбаева, каардытанар праектаў Інфармацыйнага офіса салідарнасці з Беларуссю “Беларусь у фокусе”.

Прэзентацыя кнігі Дэвіда Р.Марплза “Наша слаўнае мінулае” адбылася ў межах сустрэчы журналістаў. Вядоўца – Марыя Пшэломец.

Таксама арганізатары конкурса плануюць у наступным годзе спецыяльную намінацыю “Лепшы медыйны праект пра Беларусь”.

Галоўная задача конкурса – спрыяць павелічэнню якасных артыкулаў пра Беларусь у замежнай прэсе, бо гэта дапаможа падвысіць абазнанасць міжнароднай супольнасці пра нашую краіну, што паспрыяе фармаванню салідарнасці з беларускім грамадствам.

Удзельнікі, сябры журы і арганізатары конкурса “Беларусь у фокусе 2013”

Беларусь у фокусе” – гэта штогадовы міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных смі, арганізаваны Інфармацыйным офісам салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве і Press Club Polska. Сёлета конкурс быў арганізаваны пры падтрымцы Савета Міністраў Паўночных Краінаў і NIRAS.

У гэтым годзе на конкурс было даслана 67 артыкулаў ад 55 аўтараў з 14 краін. Прагледзець інфаграфіку пра конкурс можна тут.

Сёлета ў міжнароднае журы конкурса ўвайшлі: прафесар Дэвід Р. Марплз (Вялікабрытанія, Канада), Андрэй Аляксандраў, Index on Censorship, Майкл Андэрсан, NIRAS (Данія), Павел Шарамет, «Belaruspartisan» (Беларусь, Расія) і Марыя Пшэломец, ТВП (Польшча).

Information partners include: Belarusian PEN Centre (Minsk), Civic Belarus (Prague), European Federation of Journalists (Brussels),my.media (Kiev), TeleKritika (Kiev), n-ost, the Network for Reporting on Eastern Europe (Berlin), Office for a Democratic Belarus (Brussels), and Ostgruppen (Stockholm).

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more