by
April 2 – April 8, 2012

Беларусь у аб’ектыве

The situation has not changed
Беларусь у аб’ектыве

Інфармацыйнае Бюро Салідарнасці з Беларуссю (Варшава), Прэс Клуб Польшча і Амбасада Канады ў Польшчы арганізуюць у Варшаве выставу фотаздымкаў, якія адклюстоўваюць жыццё Беларусі ў 2011 годзе – “Беларусь у аб’ектыве”.

Фота: Сяргей Гудзілін. Марш удзельнікаў маўклівых акцый пратэсту ў цэнтры Мінска. Мінск, чэрвень 2011.

Мінулы год для Беларусі – гэта жорска разагнаныя мірныя пратэксты, вобшукі і масавыя рэпрэсіі, арыштаваныя і асуджаныя кандыдаты ў прэзідэнты і дзясяткі іншых палітвязняў. Гэта сур’ёзны эканамічны крызіс і тэракт у метро, якія развянчалі міф “стабільнай” дзяржавы. Але гэта таксама і новыя масавыя пратэсты – “маўклівая” рэвалюцыя, арганізаваная праз сацыяльныя сеткі. Усе гэтыя падзеі патрапілі ў аб’ектывы беларускіх фотарэпарцёраў.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў сядзібе Прэс Клубу Польшчы ul. Krakowskie Przedmieście (Кракаўскае Прадмесце) 64, 5 красавіка (чацвер) а 12й гадзіне. На ўрачыстым адкрыцці будуць прысутныя таксама беларускія фотарэпарцёры, якія распавядуць усім зацікаўленым, у якіх умовах ім даводзіцца працаваць у Беларусі, а таксама распавядуць гісторыі некаторых здымкаў, прадстаўленых на выставе.

Выстава “Беларусь у аб’ектыве” будзе знаходзіцца ў самым сэрцы Варшавы, каля Замкавага пляцу. Таму яе змогуць пабачыць і такім чынам даведацца крыху больш пра суседнюю з Еўрасаюзам дзяржаву не толькі варшавякі, але і вялізная колькасць турыстаў, якія наведаюць польскую сталіцу.

Сюжэты фотаздымкаў – звыклыя для беларусаў, але яны нязменна шакуюць і ўражваюць замежнікаў, якія, як правіла, мала ведаюць пра жыццё нашай краіны. А для фотарэпарцёраў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе, – гэта штодзённая і часта небяспечная праца. Аўтары здымкаў трывала супрацоўнічаюць з беларускімі незалежнымі медыямі і замежнымі смі. Гэта

Аляксандр Васюковіч – фатограф-фрылансер, публікаваў працы ў газетах “Народная воля”, “Туризм и одтых”, “Российский репортер”, мультымедыяльным часопісе “34”.

Дзмітры Брушко – фотакарэспандэнт газеты “Комсомольская правда”. Супрацоўнічаў з выдавецтвам “Коммерсант” і агенцівам “Associated Press”

Сяргей Васільеў – фатограф-фрылансер, супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі медыямі.

Сяргей Гапон – працуе ў газеце “Комсомольская правда”.

Сяргей Гудзілін – фотакарэспандэнт газеты “Наша ніва”, пераможца конкурса „Belarus Press Photo – 2011”.

Юля Дарашкевіч – супрацоўнічае з незалежнымі беларускімі медыямі.

Кантакты:

Юлія Слуцкая, дырэктар Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю +48 797 661 335

Таццяна Нетбаева (беларуская, расійская, польская) +48 517 498 692

Александра Кірбы-Лепеш (англійская, расійская, польская) + 48 668 679 312

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more