by
June 1 – June 7, 2015

Адбор удзельнікаў у школу міжнароднай журналістыкі ў Варшаве (заяўкі прыймаюцца да 12-га чэрвеня)

The situation has not changed
Адбор удзельнікаў у школу міжнароднай журналістыкі ў Варшаве (заяўкі прыймаюцца да 12-га чэрвеня)

Трохдзённая школа міжнароднай журналістыкі адбудзецца ў Варшаве 23-25 чэрвеня (ад’езд з Варшавы – 26 чэрвеня).
Для ўдзельнікаў арганізуюцца сустрэчы і майстар-класы з замежнымі карэспандэнтамі і міжнароднымі журналістамі вядучых выданняў (як польскіх, так і буйных міжнародных), лекцыі і дыскусіі з экспертамі і палітыкамі, а таксама візіты ў міжнародныя аддзелы польскіх СМІ і знаёмства з арганізацыяй іх працы.
Удзельнікам школы аплочваецца дарога да/з Варшавы, пражыванне, харчаванне ў Варшаве. Увага: патэнцыйныя ўдзельнікі мусяць мець візу і медыцынскую страхоўку!

Журналісты, якія возьмуць удзел у школе, мусяць напісаць мінімум два матэрыялы на міжнародную тэматыку (па выніках сустрэч падчас школы; забяспечваецца дапамога ментараў) і апублікаваць іх у выданнях, у якіх працуюць, не пазней чым праз 2 тыдні па сканчэнні семінара (да 10 ліпеня).
Каб прыняць удзел у адборы, трэба запоўніць заяўку (http://goo.gl/forms/mtWLEqufdR) да 12 чэрвеня ўключна.

Вынікі адбору будуць абвешчаныя 15 чэрвеня.

Пры разглядзе заявак будзе ўлічвацца
– Матывацыя ўдзельнікаў
– Досвед заяўнікаў (на падставе матэрыялаў, далучаных да заяўкі – гл.лінк рэгістрацыі)
Перавага будзе аддавацца
– Журналістам рэгіянальных выданняў
– Маладым журналістам
– Журналістам, якія ўжо маюць некаторы досвед працы па міжнароднай тэматыцы

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more