by
July 29 – August 4, 2013

4 жніўня 2013: Міжнародны Дзень Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі адбудзецца ў Варшаве

The situation has not changed
4 жніўня 2013: Міжнародны Дзень Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі адбудзецца ў Варшаве

Дата 4 жніўня абраная для правядзення Міжнароднага Дня Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі не выпадкова: 2 гады таму ў гэты дзень быў арыштаваны Алесь Бяляцкі – вядомы беларускі праваабаронца і кіраўнік праваабарончага цэнтра Вясна.

«Мы перакананыя, што сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца знакавай не толькі для Еўропы і Сярэдняй Азіі, але і для шмат якіх іншых краінаў, дзе актывісты пераследуюцца, а прадстаўнікі ўладаў адчуваюць сябе непадкантрольнымі і беспакаранымі», – адзначаюць арганізатары Міжнароднага Дня Салідарнасці.

Прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацый запланавалі шэраг мерапрыемстваў у межах Міжнароднага Дня Салідарнасці. Уваход вольны.

4 жніўня

12.00: Пікет у цэнтры Варшавы (Krakowskie Przedmieście, перад уваходам на Замкавы пляц)

15.00: Дэбаты аб становішчы грамадзянскай супольнасці і палітычных вязьняў у Беларусі. У сустрэчы прымуць удзел: Наталля Радзіна, галоўны рэдактар charter97.org, Зміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь, Марэк Мігальскі, еўрадэпутат (Беларускі дом, ul. Wiejska 13/3)

18:00: Дэбаты – “Беларусь: мастацтва, культура, грамадства”. У дэбатах прымуць ўдзел: Міхаіл Патоцкі („Dziennik Gazeta Prawna”, аўтар блога „Białoruś Błękitnooka”) і Іна Рэут (беларускі мастацтвазнаўца). (Klubokawiarnia Solec, ul. Solec 44)

19:30: Джазавы канцэрт вакалісткі, Крысціны Гедзік, якая будзе выконваць серыю з васьмі песень у джаз-фольк аранжыроўцы. (Klubokawiarnia Solec, ul. Solec 44)

з 31 ліпеня па 4 жніўня

12:00-19:00 Марафон пісання лістоў палітвязням (Беларускі дом, ul. Wiejska 13/3)

Да арганізацыі Міжнароднага Дня Салідарнасці ў Варшаве далучыліся Бюро Марэка Мігальскага, Фонд імя Стэфана Баторага, Хельсінскі Фонд па правах чалавека (Варшава), Еўрапейская Беларусь, кампанія “Разам для Беларусі”, Беларускі Інфармацыйны Дом, Ініцыятыва “Вольная Беларусь”, Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю і Беларускі Дом у Варшаве. Horyzont, POLIS, Фундацыя Вольнасці і Дэмакратыі

Летась акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму Дню Салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю, адбыліся ў 18 краінах свету. Больш інфармацыі на тэму –http://by.soli-day.org/en, Twitter – https://twitter.com/soli_days, Facebook – http://www.facebook.com/groups/368867776513480/

Кантакты для прэсы:

Zmicer Barodka (Belarusian, Polish), Belarusian House: + 48 511 267 474; Tomasz Horbowski (Polish, English, Russian), Stefan Batory Foundation: +507 135 101; Olga Salamatova (Polish, Russian) Helsinki Foundation for Human Rights: +48 504080218; Ales Zarembiuk (Belarusian, Polish, English), Belarusian Information House + 48 605 140 861

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

March 18 – March 24
View all

Subscribe to us

Read more