by
April 18 – April 24, 2016

Адкрыты набор удзельнікаў трохдзённых майстар-класаў “Беларусь у фокусе” (увага – конкурсны адбор!)

The situation has not changed
Адкрыты набор удзельнікаў трохдзённых майстар-класаў “Беларусь у фокусе” (увага – конкурсны адбор!)

Майстар-класы пройдуць 28-30 красавіка і стануць завяршальным этапам міжнароднага журналісцкага конкурса “Беларусь у фокусе”, які сёлета праходзіць ужо ў пяты раз. Сярод удзельнікаў – пераможцы і сябры журы згаданага вышэй конкурса, рэдактары міжнародных выданняў.

Падчас майстар-класаў вы зможаце:

– папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над артыкуламі пра Беларусь пад кіраўніцтвам рэдактараў буйнейшых міжнародных выданняў – Джудзіт Соал, The Guardian, і Міхала Патоцкага, Dziennik Gazeta Prawna. Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае сродкі на яе рэалізацыю;

– навучыцца прасоўваць свае матэрыялы ў сацсетках, рабіць пітчы і прадаваць свае матэрыялы рэдактару, бліжэй пазнаёміцца з журналістыкай канфлікта;

– пазнаёміцца з пераможцамі і ўдзельнікамі журналісцкага конкурса, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты.

Для удзелу ў адборы на майстар-класы, запоўніце, калі ласка, заяўку да 20 красавіка. Вынікі адбору будуць паведамленыя 21-22 красавіка. Перавага будзе аддавацца матываваным удзельнікам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).

Майстар-класы як фінальны этап журналісцкага конкурса, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў упершыню пройдуць у Мінску.

Гэтая падзея на ФБ

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more