“Мова ці кава” – цяпер і Варшава!
“Мова ці кава” – цяпер і Варшава!
Бясплатныя курсы для дарослых “Мова ці кава”, а таксама месца знаёмстваў, сустрэч, размоваў па-беларуску ў Варшаве. Запрашаем 13 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў клуб OSIR – вуліца Тамка, 40 (ul Tamka 40, Warszawa). Прыходзьце самі, з сем’ямі, прыводзьце сяброў. Будзе весела, будзе па-беларуску!
Тэма першай сустрэчы– “Знаёмства”.
Вядоўцы – Сяргей Пеляса, рэдактар тэлеканалу “Белсат” і паэтка Таццяна Нядбай.
У праграме – віктарына ад Віктара Шукеловіча.
Калі ласка, зарэгіструйцеся, тут (гэта зойме 30 секунд!)
Ласкава запрашаем!
Гэтая падзея на FB – https://www.facebook.com/events/926078167419879/?source=1
Клуб OSIR (вул. Тамка 40) знаходзіцца ў 350 метрах ад скрыжавання вуліцаў Новы Свят і Свентакшыска.
Subscribe to our newsletter
Situation in Belarus