by
April 6 – April 12, 2015

Запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага журналісцкага конкурсу

The situation has not changed
Запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага журналісцкага конкурсу

Інфармацыйны офіс «Беларусь ў фокусе» запрашае на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў «Беларусь у фокусе 2014» – чацвертага штогадовага конкурсу для журналістаў з усяго свету, якія ў мінулым годзе апублікавалі артыкулы пра Беларусь у замежных СМІ.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Варшаве 15-га красавіка 2015 года, а 17-й гадзіне ў “Pracownia Duży Pokój” па адрасе вул. Варэцка 4/6.

Падчас цырымоніі не толькі будуць узнагароджаныя пераможцы конкурсу, але і будзе абвешчаны лаўрэат спецыяльнага прыза, які прысуджаецца брытанскай сеткай New East Network газеты The Guardian. Спецыяльны прыз уключае ў сябе тыднёвы курс навучання для журналістаў з Беларусі ў рэдакцыі The Guardian.

Цырымонія будзе праводзіцца на польскай і англійскай мовах з вусным паслядоўным перакладам. Вядоўца цырымоніі – Марыя Пшэломец, польская тэлежурналістка і эксперт па краінах былога Савецкага Саюза.

Конкурс “Беларусь у фокусе 2014” арганізаваны Інфармацыйным Бюро “Беларусь у фокусе” у партнёрстве з Прэс-клубам Беларусь і Прэс-клубам Польшча, сябрамі Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў, а таксама пры падтрымцы Mymedia / Niras.

Коратка пра конкурс

На чацверты штогадовы міжнародны конкурс “Беларусь у фокусе 2014” было даслана 51 артыкул, напісаных 40 аўтарамі з 14 краін і апублікаваных у 2014 г. У выінку ўважлівага працы сябраў журы былі абраныя тры пераможцы сярод прафесійных журналістаў з Германіі, Швейцарыі і Расіі, а таксама тры пераможцы сярод журналістаў-пачаткоўцаў з Партугаліі, Польшчы і Іспаніі. Пераможцы конкурса атрымаюць грашовыя прызы ў памеры 500 і 300 еўра.

Акрамя таго, фіналісты былі запрошаныя для ўдзелу ў семінары, які пройдзе 14-16 красавіка ў Варшаве з удзелам сябраў журы, экспертаў і журналістаў.

Сябры журы:

Майкл Андэрсан, дырэктар праграмы СМІ Mymedia (Данія)

Браян Бонэр, галоўны рэдактар газеты Kyiv Post (ЗША)

Джодзі Гінзбург, дырэктар Index on Censorship (United Kingdom)

Таміна Кучар, рэдактар n-ost – журналісцкай сеткі аб Усходняй Еўропе (Германія)

Павел Шарамет, рэдактар “Беларускага Партызану” (Беларусь)

Спецыяльны прыз прысуджае сетка New East Network газеты The Guardian.

Усе артыкулы, а таксама інфармацыю аб пераможцах і сябрах журы можна знайсці на старонцы конкурса

Мерапрыемства ў Фэйсбуку

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

March 18 – March 24
View all

Subscribe to us

Read more