by
March 23 – March 29, 2015

Сустрэча з Андрэем Лашаком у Мінску!

The situation has not changed
Сустрэча з Андрэем Лашаком у Мінску!

34mag і Euroradio пры інфармацыйнай падтрымцы «Прэс-клубу Беларусь» прадстаўляюць

28 сакавіка ў Менску адбудзецца сустрэча з расійскім журналістам і рэпарцёрам Андрэем Лашаком і прэзентацыя яго дакументальнага роўд-муві «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях».

Андрэй Лашак – расійскі журналіст, рэпарцёр, калумніст, адзін з аўтараў знакамітых тв-серый «Прафесія – рэпарцёр» . Аўтар мак’юментары-муві «Расія – поўнае зацьменне». Апошні праект журналіста – дакументальная стужка «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях». Здымачная група вырашыла прайсці знакамітым маршрутам гуманіста XVIII ст. Аляксандра Радзішчава і паглядзець, як змянілася жыццё абапал трасы, якая злучае дзве сталіцы, за апошнія дзвесце гадоў. Пасля прагляду трох серый фільма адбудзецца дыскусія з аўтарам.

Гэтай сустрэчай мы распачынаем серыю мітапаў ад 34mag.net і Euroradio.fm, якія пройдуць цягам гэтага года. Нашымі гасцямі будуць вядомыя журналісты, фатографы, мастакі і іншыя медыйныя персоны. Сачыце за афішай 34mag.net.

16.00 – 16.30 – пачатак сустрэчы і прамова аўтара

16.30 – 18.00 – прагляд трох серый стужкі

18.00 – 18.30 – перапынак на каву (сумесна з «Тёрка-шоу»)

18.30 – 20.00 – дыскусія

Пачатак а 16-й гадзіне

Studio 67 (Партызанскі пр., 2)

Уваход вольны

Партнёр: Studio 67

Інфапартнёр: Press club Belarus

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 15 – April 21
View all

Subscribe to us

Read more