by
December 8 – December 14, 2014

Правы Чалавека і Высокія Тэхналогіi – абмен Нідэрландскiм, Польскiм i Беларускiм вопытам

The situation has not changed
Правы Чалавека і Высокія Тэхналогіi – абмен Нідэрландскiм, Польскiм i Беларускiм вопытам

З нагоды Міжнароднага Дня Правоў Чалавека Пасольства Каралеўства Нідэрландаў і Фонд Res Publica Nova разам арганізуюць семінар “Правы Чалавека і Высокія Тэхналогіi – абмен Нідэрландскiм, Польскiм i Беларускiм вопытам”. Польскiя, Беларускiя i Нідэрландскiя партнёры прымуць удзел у гэтым семінары, які адбудзецца ў Чацвер 11 снежня з 16.30 да 19.15 (паводле беларускага часу). Cемінар будзе транслявацца ў Iнтэрнэце.

Пасольства Каралеўства Нідэрландаў арганізуе трохбаковыя канферэнцыi па Беларусі кожны год у перыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага Дня Правоў Чалавека. Яны робяць гэта для таго, каб праявіць салідарнасць з краінай і для прасоўвання інавацыйных падыходаў у абароне і прасоўваннi правоў чалавека.

Тэмай мерапрыемства ў гэтым годзе з’яўляецца “Правы чалавека ў дачыненні да высокіх тэхналогій”. Інтэрнэт спрыяе свабодзе выказвання меркаванняў, удзелу ў палітычных і дэмакратычных працэсах. Але ён таксама мае і адваротны бок: краіны актыўна сочаць за анлайн рухамi актывістаў каб прыцягнуць да адказнасці. Таму важна знайсці баланс паміж прасоўваннем нацыянальнай і міжнароднай лічбавай бяспекі з аднаго боку і інтэрнэт-волі з іншага. Лічбавыя свабоды і кібер-бяспека ўмацоўваюць адзін аднаго толькі тады, калі яны вырашаюцца разам.

Канферэнцыя будзе праходзіць у Пасольстве Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, вул. Кавалерыi 10.

Тым не менш семінар будзе транслявацца ў Iнтэрнэце па адрэсу http://goo.gl/Nh4ahg

Праграма семінара паводле беларускага часу:

16.30-16.35 Прывiтальнае слова Яго эксцэленцыі Пасла Паўла Бэкерса

16.35-16.45 Асноўная тэма i рамкi дэбатаў: Войцех Пшыбыльскi (Res Publica Nowa)

16.46-17.45 Сесія I: На скрыжаванні Правоў Чалавека і Высокіх Тэхналогіяў: як актыўныя грамадзяне уздзейнічаюць на дзяржаву інавацыйным чынам?

Miхал Джога (дырэктар па карпаратыўных справах, CEE’Region, Intel),

Дан Эйвуд (супрацоўнік палітычнага аддзела, Дэпартамент правоў чалавека, МЗС Каралеўства Нідэрландаў),

Арцём Канцавы (заснавальнік dev.by),

Яраслаў Лiпшыц (прэзiдэнт Modern Poland Foundation),

мадэратар Ганна Вуйцiк, Višegrad Insight

17.45-18.00 Перапынак

18.00-19.00 Сесія I: Лічбавы інструментар для дэмакратыі: як група асобаў ператвараецца ў грамадзкі рух?

Марк ван Эмбдэн Андрэс (дырэктар адвакацыйнай дзейнасці, Elva Community Engagement),

Аляксей Чарняеў (старшыня IT Aid),

Ружа Жэплінская (прэзiдэнт Association 61),

Марэк Тушынскi (сузаснавальнік і арт-дырэктар Tactical Tech),

мадэратар Мацей Куземскi, Res Publica Nowa

19.00-19.15 Падсумаваньне

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more