by
April 21 – April 27, 2014

Юлія Слуцкая на Белсаце: "Першы раз нашыя журналісты аказаліся ў сапраўднай гарачай кропцы"

The situation has not changed
Юлія Слуцкая на Белсаце: "Першы раз нашыя журналісты аказаліся ў сапраўднай гарачай кропцы"

7 гадоў таму Міністэрства замежных справаў Польшчы падпісала дамову з Польскім грамадскім тэлебачаннем аб стварэнні «Белсату». У Дзень народзінаў каналу вядоўцы «Студыі «Белсат» пра агульны стан айчыннай журналістыкі паразмаўлялі з медыя-экспертам Юліяй Слуцкай.

Дырэктар SBIO паразважала на тэму цэнзуры, пераслед і рэпрэсіі з боку ўладаў, развіццё незалежных медыяў. «Першыя незалежныя медыі з’явіліся на пачатку 90-ых. У Беларусі не адбылося раздзяржаўлення медыяў. Усе незалежныя медыі паўсталі як прыватныя медыі ды паўсталі даволі паспяхова. У 95-ым годзе гэтыя медыі мелі наклады сотні тысячаў. Нягледзячы на датацыі дзяржавы і льготныя кошты дзярвыданняў, незалежныя медыі канкуравалі, пакуль дзяржава не пачала ціснуць».

Паводле суразмоўцы, праз ціск пачалі падаць наклады, аднак ціск – першапрычына. «Калі няма рынку, няма куды развівацца. Калі есць прапаганда – паўстае контрпрапаганда. Гэта ўсё не дае развівацца. А калі медыі не могуць існаваць ва ўмовах рынку, яны не могуць развівацца».

На думку спадарыні Слуцкай, цяперашнія падзеі ва Украіне вельмі карысныя для беларускіх журналістаў з прафесійнага пункту гледжання. «Першы раз беларускія журналісты мелі магчымасць працаваць у гарачай кропцы. Практыкі навыкаў у іх вельмі мала, і яны знаходзяцца ў слабейшай пазіцыі. Але гэта карысны досвед. Мы назіраем моцную глыбокую інфармацыйную вайну супраць украінскай дзяржавы і людзей. Але Украіна прымае меры і змагаецца. Перакрыла расейскія каналы. Калі есць такія інфармацыйныя усплёскі, цікавасць людзей павышаецца. Зараз ва Украіне выбух. Яны змаглі стварыць свой моцны інфапаток. Ці зможам мы? Гэта пытанне».

Юлія Слуцкая – заснавальніца і дырэктар Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю, у мінулым галоўная рэдактарка мінскага карпункту Еўрапейскага радыё для Беларусі (2007-2010), галоўная рэдактарка найбуйнейшай незалежнай беларускай газеты – Камсамольская праўда ў Беларусі.

You have been successfully subscribed

Subscribe to our newsletter

Once a week, in coordination with a group of prominent Belarusian analysts, we provide analytical commentaries on the most topical and relevant issues, including the behind-the-scenes processes occurring in Belarus. These commentaries are available in Belarusian, Russian, and English.
EN
BE/RU
Subscribe

Situation in Belarus

April 8 – April 14
View all

Subscribe to us

Read more