|
Галоўная
Пра нас Інфармацыйны офіс Салідарнасці з БеларуссюУСТАВ ИНФОРМАЦИОННОГО ОФИСА СОЛИДАРНОСТИ С БЕЛАРУСЬЮ створаны пасля выбараў 19-га снежня, калі: - больш за 700 чалавек былі збітыя і арыштаваныя за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту; - 48 чалавек апынуліся за катамі ізалятара КДБ з абвінавачваннем у арганізацыі масавых беспарадкаў, што пагражала пазбаўленнем волі ад 8 да 15 гадоў; - 7 з 9 альтэрнатыўных кандыдатаў былі затрыманыя, шмат хто з іх жорстка збіты; - ператрусы сталі будзёнай з’явай, у канцы 2010-га і ў пачатку 2011 году іх прайшло больш за сто, кожны дзень і ноч па ўсёй краіне ішлі ператрусы, вынікам якіх станавілася канфіскацыя рознай тэхнікі і арышты; - рэпрэсіі набіралі абароты штодня, колькасць вязняў расла, і расла колькасць тых, хто вымушаны быў ратавацца ўцёкамі з краіны пад пагрозай палітычных пераследаў.
У той момант увага ўсяго свету была прыкутая да падзеяў у Беларусі. Відэа з жорсткім збіццём аднаго з кандыдатаў у той час, як за яго яшчэ галасавалі на выбарчых участках, відэа са збіццём журналістаў і біццём відэа- і фотатэхнікі абляцелі ўвесь свет. Але хутка пачалася вайна на Поўначы Афрыкі, здарылася страшэнная трагедыя ў Японіі, а падзеі ў Беларусі адышлі на задні план. Пра нас | Наша місія | Хто стварыў IBR | Нашы праекты | Падзеі | Зрабіць унёсак | Дапамога журналістам | Кантакты |
|
Апошнія каментары |