Пра Інфармацыйны офіс Салідарнасці з Беларуссю

Мы намагаемся данесці да міжнарожнай аўдыторыі не толькі альтэрнатыўныя палітычныя погляды, але і галасы дзеячоў культуры, абаронцаў правоў чалавека, прадстаўнікоў СМІ.

Нашая місія

Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю (SBIO) –недзяржаўная, непартыйная арганізацыя, заснаваная ў 2011 годзе ў Варшаве. Бюро цесна супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі журналістамі, экспертнай супольнасцю для пераадолення ізаляцыі Беларусі праз прамоцыю дэмакратычных каштоўнасцяў і ідэі трансфармацыі.

Мы лічым, што міжнародная салідарнасць з’яўляецца жыццёва важнай для падтрымкі любых дэмакратычных пераўтварэнняў у краіне.

Yuliya Slutskaya and Michal Potocki, winner of Belarus in Focus 2012

 

 

 

 

Мы працуем з міжнароднымі журналістамі і палітыкамі, каб дапамагчы быць пачутымі галасам прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці.

Нашая дзейнасць скіраваная на падвышэннеўзроўню інфармаванасці міжнароднай супольнасці пра палітычную, эканамічную, сацыяльную і культурную сітуацыю ў Беларусі; пашырэннеўнутры Беларусі інфармацыі пра дэмакратычныя каштоўнасці і палітыку ЕС у дачыненні да Беларусі, а таксама на ўмацаванне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.

Дырэктарам Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю з’яўляецца Юлія Слуцкая, у мінулым галоўная рэдактарка Еўрапейскага радыё для Беларусі (2007-2010), галоўная рэдактарка найбуйнейшай незалежнай беларускай газеты –Камсамольская праўда ў Беларусі

Нашыя мэты

  • Пашырэнне інфармацыі ўнутры Беларусі пра дэмакратычныя каштоўнасці і палітыку Еўрапейскага Саюзу ў дачыненні да Беларусі.
  • Падвышэнне ўзроўню інфармаванасці міжнароднай супольнасці пра палітычную, эканамічную, сацыяльную, культурную сітуацыю ў Беларусі.
  • Умацаванне сувязяў паміж беларускай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднай дэмакратычнай супольнасцю.

Discussions about Belarus in Berlin, May 2012

Нашыя прынцыпы

 У падмурку нашай працы ляжаць прынцыпы

супрацоўніцтва: мы выступаем за цеснае супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў, якія працуюць унутры і за межамі Рэспублікі Беларусь на карысць Беларусі;

непрадузятасці  - мы не належым да якой небудзь палітычнай сілай, нашыя ацэнкі не з’яўляюцца прадузятымі на карысць нейкай палітычнай сілы;

удзелу – мы імкнемся заангажаваць максімальную колькасць партнёраў і прыватных асобаў для супольнай дзейнасці. 

 

Нашыя донары

Цяпер SBIO атрымлівае найбольшую падтрымку ад Фонду Міжнароднай Салідарнасці (Polska Pomoc Rozwojowa) (Польшча) а таксама ад MYMEDIA/NIRAS.

Сярод нашых спонсараў ёсць: European Endowment For Democracy, National Endowment For Democracy, фонд Баторага, фонд Канады, нямецкі фонд Маршала, RITA, Савет міністраў Паўночных краін, фонд Адкрытае грамадства, праграма польскага МЗС “Польская дапамога”, Вышаградскі фонд, праграма грантаў MATRA пры Амбасадзе Нідэрландаў.